У матчы 2-га этапа баскетбольнага турніру Кубак ФІБА мінскія «Цмокі» прайгралі ў гасцях кіпрскаму АЕКу (Ларнака) з лікам 68:73 (15:29, 20:20, 11:14, 22:10).

Грэй (12), Хіліярд (11 + 6 пас), Лютыч (9), Ульянка (9), Міркавіч (7), Лашкевіч (7 + 7 пад), Мараш (6 + 7 пад), Семянюк (6)…

У «Цмокаў» на другім этапе — адна перамога (дома над «Гюсінгам») і дзве паразы (ад «Варэзе» і цяпер ад АЕКа).

20 студзеня — матч у Мінску з «Варэзе».

У плэй-оф выходзяць дзве каманды з чатырох.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0