rbc.ua

Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава, зробленую ім у «Фэйсбуку». Прадстаўнік ўкраінскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва абвясціў, што Расія перакінула свае ваенна-транспартныя самалёты, знішчальнікі Су-27 і баявыя верталёты на аэрадром у Бабруйску (Магілёўская вобласць).

«Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

Нагадаем, у верасні 2015 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны і МЗС Расіі правесці з Мінскам перамовы і падпісаць пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі авіябазы. Праз некалькі тыдняў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб размяшчэнні расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося. «Нам не трэба база сёння, тым больш ваенна-паветраныя сілы. Нам патрэбныя пэўныя ўзбраення. Пра што я публічна таксама гаварыў Пуціну і раней Мядзведзеву», — адзначаў Лукашэнка 6 кастрычніка. Пазней ён неаднаразова закранаў гэтую тэму, кожны раз падкрэсліваючы, што расійская авіябаза Беларусі не патрэбная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?