Фота носіць ілюстрацыйны характар, president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка занепакоены тым, што спажывецкі рынак у Беларусі наводнены імпартнымі таварамі. На яго думку, айчынныя тавары павінны і могуць быць не горшымі за прывезеныя з-за мяжы і на парадак таннейшымі.
«Народ павінен разумець, што імпартная шмотка — гэта не толькі вялікія грошы з іх кішэні, але і адсутнасць працы ў сябе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы.
Кіраўнік краіны перакананы, што для вырашэння гэтай праблемы трэба актывізаваць уласную прамысловасць, каб яна выходзіла на адпаведны ўзровень.
0
0
0
0
0
0