Акцёры, якія праславіліся дзякуючы выкананню галоўных роляў у амерыканскім серыяле «Сябры», збяруцца разам для здымак новага эпізоду, паведаміў тэлеканал NBC у твітары. Вядома, што спецыяльны кароткаметражны выпуск выйдзе ў эфір тэлеканала ў лютым.

bugscore.com

bugscore.com

Тэлеканал афіцыйна пацвердзіў удзел у здымках шасцярых акцёраў, якія выконвалі ў серыяле галоўныя ролі. Такім чынам, Кортні Кокс, Джэніфер Эністан, Ліза Кудроў, Мэцью Пэры, Мэт Леблан і Дэвід Швімер збяруцца разам на здымачнай пляцоўцы праз 12 гадоў пасля выхаду апошняй серыі.

Вядома, што ўсе яны ўжо далі афіцыйную згоду на ўдзел у здымках. Праўда, у паведамленні тэлеканала гаворыцца пра тое, што акцёры могуць з'яўляцца ў кадры не разам, а па чарзе. Імаверна, гэта звязана са шчыльнымі працоўнымі графікамі зорак.

Серыял «Сябры» выходзіў у эфір з 1994 па 2004 гады. За гэты час было знята 236 серый. Стужка карысталася вялікай папулярнасцю не толькі ў Амерыцы, але і па ўсім свеце. Серыял неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэстыжных кінапрэмій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?