Тыдзень таму Вікторыя выйграла турнір у Брысбэне

У Мельбурне прайшло лёсаванне адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, які стартуе 18 студзеня.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым раўндзе згуляе з бельгійкай Элісан Ван Эйтванк, якая знаходзіцца на 44-й пазіцыі. Найлепшая беларуская тэнісістка ў 11-ы раз выступіць на Аustralian Open. Яна двойчы запар выйгравала аўстралійскае першынство — у 2012 і 2013 гадах.

Акрамя Вікторыі Азаранкі на кортах «Мельбурн-парку» выступяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Першай саперніцай Вольгі Гаварцовай (72) будзе прадстаўніца Германіі Таццяна Марыя (75), Аляксандра Сасновіч (106) сустрэнецца з расіянкай Яўгеніяй Родзінай (90).

Першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс, якая 6 разоў станавілася найлепшай на кортах Мельбурна (2003, 2005, 2007, 2009, 2010, 2015) у першым паядынку будзе супернічаць з італьянкай Камілай Джоржы (35).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?