Некамерцыйная арганізацыя Wikimedia Foundation абвясціла аб стварэнні фонду ў падтрымку Wikipedia, паведамляе Associated Press.

Адзначаецца, што першым унёскам у фонд стала ахвяраванне ў памеры $1 млн, зробленае праграмістам з ЗША Джымам Пача, які памёр ў 2014 годзе, але паспеў перадаць сродкі на развіццё энцыклапедыі.

Да 2026 арганізацыя плануе сабраць з дапамогай фонду да $100 млн, якія, як адзначаюць аўтары праекта, дапамогуць абараніць Wikipedia ад фінансавай нестабільнасці і іншых патэнцыйных пагроз.

Раней паведамлялася, што Wikipedia ўводзіць праверку якасці артыкулаў штучным інтэлектам для 14 моў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0