Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыяваны праверкі па 16 матэрыялах у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія падазраюцца ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Канстанцін Шалькевіч.

Паводле яго слоў, цяпер МУС сумесна з Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз вядзецца работа па дачы юрыдычнай ацэнкі дзеянням фігурантаў.

Паводле звестак БелаПАН, ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай катэгорыі грамадзян пакуль не распачата.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы запатрабаваў ад сілавікоў «імгненна разабрацца» з тымі беларусамі, якія ўдзельнічаюць у канфлікце ва Украіне з абодвух бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?