Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, беларуская біятланістка Дар'я Домрачава збіраецца выступіць на чэмпіянаце свету, які пройдзе ў нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка.

Раней паведамлялася, што трохразовая алімпійская чэмпіёнка прапусціць ўвесь сезон у сувязі з аднаўленнем пасля монануклеёзу.

Паведамляецца, што Домрачава пачала паўнавартасныя трэніроўкі ў лістападзе мінулага года. Таксама ёсць інфармацыя аб тым, што асноўнай мэтай наведвання этапу Кубка свету ў Хохфільцэне быў ня спонсарскі праект, а трэніроўкі на міжнародных трасах.

Домрачава збіраецца засяродзіцца выключна на чэмпіянаце свету, інфармацыі аб удзеле на этапах Кубка свету не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?