Масква вырашыла адмяніць частку эканамічных санкцый у дачыненні да Турцыі, каб паспяхова завяршыць будаўніцтва аб'ектаў да Чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе. Змякчэнне санкцый закране каля 30 кампаній, аб'ём выконваемых работ якіх складзе 60 мільярдаў рублёў.

Як паведамляе «РЕН ТВ», абмежаванні змякчаць для будаўнічых кампаній з Турцыі, якія будуць гатовыя стварыць сумесныя прадпрыемствы з расійскімі партнёрамі. Пры гэтым у такіх прадпрыемствах пад кантролем расейцаў павінны аказацца 75% і яшчэ адна акцыя. Такім чынам расейскія ўлады збіраюцца выключыць рызыку не дабудаваць у час усе аб'екты ЧС-2018.

Аб'ём расійска-турэцкіх інвестыцый да ўвядзення санкцый дасягаў 2-2,5 млрд даляраў у год, з якіх вялікая частка як раз прыходзілася на будаўнічую галіну і вытворчасць будматэрыялаў, паведаміў «Коммерсанту» аналітык Кірыл Якавенка.

Пры гэтым эксперт адзначыў, што ўвядзенне расійскімі чыноўнікамі палёгкі ў дачыненні да турэцкага бізнэсу — следства цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне. «У шэрагу рэгіёнаў кампаніі, чые штаб-кватэры знаходзяцца ў Турцыі ці заснаваныя грамадзянамі гэтай краіны, з'яўляюцца найбуйнейшымі працадаўцамі», — дадаў Якавенка.

Напярэдадні кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак таксама дапусціў вяртанне да будаўніцтва газаправода па дне Чорнага мора «Турэцкі паток».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?