Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Васілю Жарко.
Ордэнаў Пашаны ўдастоены міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна і галоўны архітэктар праектаў праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпрампраект» Марат Гроднікаў.
Медаль «За працоўныя заслугі» Аляксандр Лукашэнка ўручыў галоўнаму трэнеру хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» Міхаілу Захараву і палітычнаму аглядальніку галоўнай рэдакцыі АТН Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Андрэю Крывашэеву. Акрамя таго, ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» прысвоена артысту-вакалісту (салісту) Маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыі Алешка.
* * *
чытайце таксама: