Мікалай Чаргінец |
«Эўрарадыё магло б зрабіць унёсак ва ўсталяваньне адносінаў паміж Беларусьсю й Эўропай», — гэта заявіў Мікалай Чаргінец у інтэрвію Эўрарадыё, камэнтуючы сытуацыю з канфіскацыяй тэхнікі ў незалежных СМІ.
Спэцапэрацыю КДБ Мікалай Чаргінец зьвязаў з тым, што «шмат якія журналісты выходзяць за межы дазволенага і спрабуюць навязваць сваё разуменьне законаў і сваіх правоў».
Чаргінец: Чым больш журналісты будуць рэальна ацэньваць сытуацыю і менш будуць спрабаваць нанесьці шкоду, тым больш у іх будзе магчымасьці дзейнічаць так, як хацелася б ім. Але пры гэтым — не парушаючы законаў нашай краіны.
Для нармальнага існаваньня ў Беларусі М.Чаргінец рэкамэндаваў сродкам масавай інфармацыі «быць рэалістамі, бачыць нармальны зрэз жыцця. Мы гатовыя абмяркоўваць любыя справядлівыя прэтэнзіі».