Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра ўвядзенне ў краіне надзвычайнага эканамічнага становішча тэрмінам на 60 дзён. Пра гэта рашэнне стала вядома за некалькі гадзін да выступлення Мадуры перад Нацыянальнай асамблеяй са зваротам аб становішчы краіны.

Дакумент прадугледжвае прыняцце мер для забеспячэння насельніцтву доступу да прадуктаў першай неабходнасці, патрабаванні да прыватных і дзяржаўных кампаній павялічыць аб'ёмы вытворчасці, змены ўмоваў імпарту, барацьбу з ухіленнем ад выплаты падаткаў і іншыя меры, перадае BBC Mundo.

Дакумент павінен быць зацверджаны Нацыянальнай асамблеяй Венесуэлы, дзе апазіцыя мае большасць, паведамляе Bloomberg.

15 студзеня Цэнтральны банк Венесуэлы апублікаваў эканамічныя паказчыкі за 2015. Паводле гэтых дадзеных, гадавая інфляцыя на канец трэцяга квартала 2015 склала 141,5 працэнта, а ВУП знізіўся на 7,1% у параўнанні з мінулым годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?