У знак пратэсту супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналісты прайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сымбаль незалежнай Беларусі — бел‑чырвона‑белы сьцяг. Такім чынам прадстаўнікі люблінскіх СМІ адрэагавалі на нядаўнюю атаку на незалежных журналістаў у Беларусі.
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі калегамі адбылася 2 красавіка ў рамках урачыстага шэсьця «Папскі Марш Салідарнасьці» — адной з шматлкіх акцыяў, арганізаваных у гонар трэціх угодкаў сьмерці Папы Яна Паўла ІІ. Разам з пратэстам супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі ўдзельнікі шэсьця выступілі ў падтрымку вольнага Тыбэту, зьвярнулі ўвагу грамадзкасьці на нізкі ўзровень жыцьця афрыканскіх народаў.