Днём 15 студзеня ў міліцыю ад кіроўцы Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі паступіла паведамленне пра напад узброенага сякерай мужчыны на паштальёна, якую заяўнік прывёз для ўручэння пенсіі адной з пажылых жыхарак вёскі Баранавічы Пастаўскага раёна. Нападнік уцёк, а кіроўца ў тэрміновым парадку адвёз пацярпелую калегу ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.
Падчас агляду прыватнага дома, у які паштальён прывозіла пенсію, следчымі было знойдзена цела пенсіянеркі, 1941 года нараджэння.
У выніку аператыўна праведзеных першапачатковых следчых дзеянняў і пошукавых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы раней судзімы за крадзеж мясцовы жыхар, 1960 года нараджэння, які перыядычна наведваў загінулую пенсіянерку пад падставай аказання дапамогі па гаспадарцы.
Па дадзеным факце Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства заведама састарэлай асобы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Следчыя працягваюць расследаванне крымінальнай справы: працуюць з падазраваным, дапытваюць сведак, прызначаюць неабходныя экспертныя даследаванні. З мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў зборы і замацаванні доказнай базы на месца здарэння выбылі супрацоўнікі следчага ўпраўлення УСК па Віцебскай вобласці.