17 cтудзеня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, ноччу па ўсходзе краіны адаб'ецца ўплыў цыклона, што адыходзіць на тэрыторыю Расіі. Чакаецца воблачна з праясненнямі.

Ноччу пераважна па паўночна-ўсходняй палове снег, слабая завіруха. Днём у асобных раёнах невялікі снег. Месцамі слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, слабы да ўмеранага, ноччу парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9..- 15°С, пры праясненнях -16..- 20°С; максімальная днём ад -5°С па паўднёвым захадзе да -13°С па паўночным усходзе. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

18 студзеня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. У асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, месцамі чакаецца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8..- 15°С, па ўсходзе -16..- 19°С, пры праясненнях -20..- 22°С; максімальная днём -4..- 10°С.

19 студзеня ноччу вялікая частка краіны будзе заставацца ў полі павышанага ціску і ў халодных паветраных масах, днём надвор'е будуць фармаваць у асноўным атмасферныя франты. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, днём па ўсходзе слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7..- 13°С, пры праясненнях да -17 ° С; максімальная днём -3..- 9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?