МНС вынесла забарону некаторым гандлёвым цэнтрам у Мінскай вобласці з-за небяспечнай эксплуатацыі дахаў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

«На пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Мінскім аблвыканкаме, якое прайшло вечарам 15 студзеня, па патрабаванні начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС вынесена забарона на эксплуатацыю шэрага буйных гандлёвых цэнтраў да забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі дахаў», - праінфармавалі ва ўпраўленні.

Аб'екты гандлю былі прызнаны патэнцыяльна небяспечнымі па прычыне адсутнасці кантролю за станам даху і не прыняцця мер па ачыстцы ад снегу.

У спіс трапілі такія гандлёвыя цэнтры, як «Карона» і «Еўраопт» у Барысаве, «АЛМІ» ў Маладзечне, «Радуга» ў Слуцку.

Як адзначаецца ў паведамленні ведамства, толькі пасля гэтага кіраўнікі пачалі ўборку снегу, хоць зрабіць гэта яны павінны былі адразу. Такая мера з'яўляецца вымушанай, паколькі прыкладаў, калі дахі не вытрымлівалі цяжару снегу, даволі шмат у краіне і за мяжой.

«Эма» прынясе яшчэ снегу. Вышыня снежнага покрыва вырасце на 10-15 см. Шанцу на памылку няма, паколькі на кон пастаўлены чалавечыя жыцці, таму і было прынята адпаведнае рашэнне», - падкрэслілі ў абласным УМНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?