Лідар Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Цай Інвэнь стане першай жанчынай на пасадзе кіраўніка дзяржавы ў кітаемоўным свеце.
Яна — юрыст, выкладала ў вядучых універсітэтах свету.
Партыя Гаміньдан, якая выступае за ўмацаванне адносін з КНР, прызнала сваю паразу. Па выніках падліку паловы пададзеных галасоў, ДПП атрымала больш за 60%.
Цай Інвэнь, лідар апазіцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, заўсёды выступала за ўмацаванне незалежнасці краіны ад КНР. Яе абранне можа рэзка абвастрыць будучыя адносіны паміж Тайбэем і Пекінам.
***
Кітай разглядае Тайвань як сваю мяцежную правінцыю, абавязаную аднойчы вярнуцца ва ўлонне адзінай дзяржавы. У 1949 гаміньданаўскі прэзідэнт Кітая Чан Кайшы і яго прыхільнікі збеглі на Тайвань пасля паразы ў грамадзянскай вайне з камуністамі.
Партыя Гаміньдан, нягледзячы на імкненне палепшыць адносіны з Пекінам, тэарэтычна працягвае лічыць захоп улады камуністамі ў 1949 годзе нелегітымным, а урад Тайваня — законнай уладай усяго Кітая.