На аўтадарозе Магілёў — Віцебск у раёне вёскі Еўдакімавічы Шклоўскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, два чалавекі загінулі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Кіроўца-дзяўчына (1996 нараджэння) на аўтамабілі Volkswagen Jetta не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтобусам, які рухаўся па маршруце Горкі — Магілёў.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажырка аўтамабіля загінулі на месцы. Кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група, устанаўліваюцца ўсе абставіны і прычыны здарэння. Асноўнай прычынай ДТЗ з'яўляецца невыкананне правілаў дарожнага руху і хуткаснага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?