З 1 студзеня 2016 кошт вады, якую расходуюць мінчане, лічаць па новых тарыфах. Змяніўся кошт субсідаваных тарыфаў. Пра гэта сталічныя камунальнікі паведамілі, распавядаючы пра новыя тарыфы на абслугоўванне. Акрамя таго, вырас і кошт вывазу смецця.

Субсідаваны тарыф на водазабеспячэнне і каналізацыю павялічыўся з 2 515,2 рубля да 8 914,7 рубля за кубічны метр. Атрымліваецца, што мінчане, якія ўкладваюцца ў «льготныя» нормы спажывання (не больш за 4,2 кубаметра на чалавека ў месяц), будуць плаціць за ваду амаль у 4 разы больш. 

Акрамя таго, змяніўся і кошт вывазу смецця: з 51 143 рублёў за кубаметр да 53 944 рублёў.

Нагадаем, з 1 студзеня ў Беларусі на 20% падаражэлі газ і электрычнасць, акрамя таго, амаль у два разы павялічыўся кошт ацяплення ў пустых кватэрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?