Стаў вядомы дакладны расклад матчаў мінскага СКА ў групавым раўндзе Кубка ЕГФ, паведамляе беларускага гандбольнага клуба.

У дужках паказаны беларускі час пачатку паядынкаў.

13.02. СКА — Вінтэртур (Швейцарыя) (19.00).

20.02. Сэн-Рафаэль (Францыя) — СКА (22.00).

27.02. Б'ерынгбро (Данія) — СКА (20.30).

6.03. СКА — Б'ерынгбро (19.00).

20.03. Вінтэртур - СКА (18.00).

27.03. СКА — Сэн-Рафаэль (19.00).

На сайце клуба ўказваецца, што дамашнія матчы будуць праходзіць у новым ДС «Уручча». 

Зазначым, што шэраг гульцоў СКА выступаюць за зборную Беларусі на ЧЕ па гандболе, што стартаваў у пятніцу ў Польшчы. Сёння беларусы гуляюць з Ісландыяй (18:00)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0