«Белавія» высвятляе прычыны разбурэння пакрышкі кола самалёта Ту‑154М падчас узлёту ў Франкфурце.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» высвятляе прычыны разбурэння пакрышкі кола самалёта Ту‑154М падчас узлёту ў Франкфурце-на-Майне (ФРГ).

Як паведамляецца ў прэс‑рэлізе авіякампаніі, 6 красавіка падчас узлёту з аэрапорта Франкфурта на самалёце Ту‑154М (бартавы нумар EW85706) авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс БРУ‑893/894 Франкфурт — Мінск, адбылося разбурэнне пакрышкі сярэдняга знешняга кола КТ‑141Е на правай апоры шасі.

Камандзірам паветранага судна было прынята рашэнне працягваць палёт у Мінск.

На борце самалёта знаходзілася 67 пасажыраў. Уборка і выпуск шасі прайшлі ў штатным рэжыме. У 15.17 па мінскім часе самалёт паспяхова ажыццявіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Пры пасляпалётным аглядзе інфармацыя аб разбурэнні пакрышкі пацвердзілася. Цяпер па гэтым факце праводзіцца расследаванне.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0