Прэм'ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер зрабіў ультыматум канцлеру Германіі Ангеле Меркель праз яе палітыку па прыёме мігрантаў. Адпаведную заяву ён зрабіў у інтэрв'ю часопісу Spiegel.

Ён распавёў, што ў бліжэйшыя 14 дзён ўрад Баварыі плануе ў пісьмовай форме запатрабаваць ад федэральнага ўраду аднавіць на межах пэўныя юрыдычныя нормы. «Калі яны гэтага не зробяць, у нас не застанецца выбару, акрамя як падаць на іх у Федэральны канстытуцыйны суд», — растлумачыў Зеехофер.

Зеехофер адзначыў: менавіта таму, што палітыка федэральнага ўраду, як ён мяркуе, не адпавядае законам, гэты ўрад павінен ўзяць на сябе выдаткі па ўтрыманню бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?