Як распавёў TUT.BY прэс-сакратар сталічных ратавальнікаў Віталь Дэмбоўскі, надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю, каля 13 гадзін, на вуліцы Гарэцкага.
Брыгада хуткай даставіла дзіця ў бальніцу хуткай дапамогі з папярэднім дыягназам: удар мяккіх тканак галавы.
«МНС яшчэ раз нагадвае ўсім уладальнікам будынкаў не залежна ад формаў уласнасці аб неабходнасці ачысткі дахаў ад снегу і лёду, каб пазбегнуць траўмавання, а гэтак жа абвалу. Зоны работ і неачышчаныя будынкі знізу павінны быць агароджаныя», — заявіў Дэмбоўскі.