У амерыканскім горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) адбылася цырымонія ўручэння прэміі кінакрытыкаў ЗША Critics 'Choice. Найлепшым акцёрам быў прызнаны Леанарда Дзі Капрыа, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Выжылы».

Узнагароду ў намінацыі «Найлепшая актрыса» атрымала Бры Ларсан за ролю ў карціне «Пакой». Найлепшым фільмам, на думку кінакрытыкаў, стала карціна «У цэнтры ўвагі» рэжысёра Томаса Макарці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0