Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На пульт дзяжурнага міліцыі тэлефанаванне пра тое, што прапала 5-гадовае дзіця паступіла ў другой палове дня ў нядзелю. Праз некалькі гадзін хлопчыка выявілі ў каналізацыйным калодзежы, куды ён зваліўся з-за няўважлівасці. Пра тое, дзе хлопчык можа знаходзіцца, распавялі яго сябры. Яны патлумачылі міліцыянтам, што непадалёк ад дома ёсць яр, дзе размешчаны каналізацыйныя калектары.

Снег змякчыў падзенне, дзіця не пацярпела.

Супрацоўнікі ўнутраных органаў высвятляюць, хто вінаваты ў тым, што люк быў адкрыты і ніяк не пазначаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?