У Францыі ўказам прэзідэнта краіны Франсуа Алянда ўведзенае надзвычайнае эканамічнае становішча, паведамляе агенцтва АР.

Алянд растлумачыў, што мае намер у гэты час перагледзець эканамічную і сацыяльную мадэль дзяржавы. Меры накіраваны на выхад эканомікі са стану стагнацыі і скарачэнне «хранічнага беспрацоўя».

У бліжэйшы час французскаму ўраду і бізнэс-супольнасці трэба будзе рэалізаваць шэраг прапаноў, якія, у канчатковым выніку, павінны прывесці эканоміку краіны да ўстойлівага росту і выкараніць беспрацоўе.

Пра канкрэтны змест «экстранных рэформ» прэзідэнта Францыі пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што першыя захады, прапанаваныя ім, адносна сціплыя, яны не будуць выносіць на абмеркаванне 35-гадзінны рабочы тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?