Жыхар Аргенціны, які накіроўваўся дадому пасля аўтавандроўкі па Бразіліі, забыўся жонку на бензакалонцы і выявіў прапажу, толькі праехаўшы каля ста кіламетраў.

absolutevisit.com

absolutevisit.com

Як тлумачыць The Independent, мужчына па імені Уолтар аплаціў паліва і вырашыў зайсці ў туалет, а вярнуўшыся, не заўважыў, што жонка Клаўдыя, якая спала на заднім сядзенні аўто, прачнулася і выйшла па печыва ў краму пры заправачнай станцыі. У машыне таксама знаходзіўся 14-гадовы сын пары, але ён быў заняты гульнёй на смартфоне і таксама не звярнуў увагі на адсутнасць маці.

Усвядоміўшы, што сям'я з'ехала без яе, аргенцінка спрабавала патэлефанаваць мужу, але беспаспяхова, бо сігнал сеткі быў занадта слабым. Жанчына звярнулася ў бліжэйшае аддзяленне паліцыі, дзе і чакала вяртання мужа. Ён прыбыў праз дзве гадзіны.

Па словах паліцэйскага, які даставіў падарожніцу ў пастарунак, яна была вельмі злая. Калі муж прыехаў за Клаудыяй, яна ў лютасці ўдарыла машыну і доўга выказвала яму прэтэнзіі. Вартавы парадку адзначыў, што ўз'яднанне сям'і абышлося без рукапрыкладства. Аднак паліцэйскаму здалося, што муж быў засмучаны не так моцна, як жонка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0