Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова саступіла ў першым раўндзе Australian Open немцы Таццяне Марые — 4:6, 3:6.
Матч працягваўся адну гадзіну і 13 хвілін. За гэты час беларуска выйграла 49 ачкоў, зрабіла адну двайную памылку, рэалізавала два з чатырох брэйк-пойнтаў і не здзейсніла ніводнага Эйса.
Нагадаем, што сёння свой першы матч правядзе і Вікторыя Азаранка, якую чакае сустрэча з з бельгійкай Элісан Ван Эйтванк.
А Аляксандра Сасновіч ужо прабілася ў другі раўнд, дзе з аўторка на сераду згуляе з адным з фаварытаў турніру — расіянкай Марыяй Шарапавай.