Інстытут памежнай службы Беларусі ў наступным навучальным годзе прыме ў шэрагі курсантаў дзяўчат. Пра гэта паведаміла начальнік службы па працы са СМІ Інстытута пагранслужбы Вікторыя Тарасевіч.

«З новага навучальнага года ў Інстытут памежнай службы прымаюцца на конкурснай аснове не толькі юнакі, але і дзяўчаты ва ўзросце ад 17 да 21 года, якія з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Ахвотныя паступіць у наш інстытут павінны мець закончаную агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй адукацыю, альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю», — распавяла Вікторыя Тарасевіч.

Усяго план набору ў інстытут на 2016-2017 навучальны год складзе 100 чалавек, з іх будзе 20 дзяўчат. Іх навучанне будзе праводзіцца па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі памежнага кантролю».

У навучальнай установе звярнулі ўвагу, што заявы для паступлення неабходна падаць да 1 красавіка 2016 года ў ваенкаматы па месцы жыхарства. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8017-281-70-96 або на сайце інстытута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?