У дачыненні да гарадзенца, які двойчы схлусіў міліцыі пра выбуховае прыстасаванне, распачата крымінальная справа.

У злачынстве падазраецца раней не судзімы жыхар Гродна, 1987 года нараджэння. Знаходзячыся 16 студзеня ў адным з начных клубаў абласнога цэнтра, каля 5 гадзін 30 хвілін ён са свайго мабільнага тэлефона паведаміў на лінію «102», што ў клубе нібыта закладзена выбуховае прыставанне, паведамляе Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці.

Прыехала міліцыя, эвакуявалі 48 чалавек. Група размініравання абследавала аб'ект, але выбуховага прыстасавання не знайшла.

Маладога чалавека затрымалі. Але падчас гэтага ён заявіў міліцыянтам, што выбухоўка прымацавана да яго цела. Аднак і гэтая інфармацыя апынулася ілжывай.

Высветлілася, што хлопец п’яны. Утрыманне алкаголю ў яго крыві склала 1,7 праміле.

Цяпер вырашаецца пытанне прымянення меры стрымання ў дачыненні жа «мінёра». На яго маёмасць накладзены арышт у мэтах забеспячэння кампенсацыі выдаткаў, абумоўленых неправамернымі дзеяннямі.

Дарэчы, за свае дзеянні (загадзя хлуслівае паведамленне аб небяспецы) ён можа атрымаць рэальны тэрмін – да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?