Паводле апытаньня Нацыянальнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, 92,2 % грамадзянаў Беларусі ня бачылі праграмаў Белсату. Бачылі 7,3 %.

Пра гэта гаворыцца ў апошнім апытаньні НІСЭПД, што праводзілася з 3 па 13 сакавіка 2008 году. Былі апытаныя 1531 чалавек, памылка рэпрэзэнтатыўнасьці складае 0,03

Але гэта болей, чым рэйтынг радыёстанцый, што вяшчаюць з краін Эўрасаюзу.

Так, згодна з апытаньнем, Беларускую праграму радыё «Палонія» слухаюць 5,6 % апытаных, Эўрарадыё — 5,3 %, Рацыю — 4,7 %, Беларускія хронікі «Нямецкай хвалі» — 3,0 %.

Глядзі яшчэ:
Кіраўнічка Белсату: З восені будзем на Сырыюсе, інтэрнэт-вяшчаньня не плянуецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0