Спецыялізаваны рыбны кірмаш пройдзе каля Мінскага лядовага Палаца спорту 23-24 студзеня з 9.00 да 16.00. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Рыбгасы па цане вытворцы прапануюць пакупнікам шырокі асартымент жывой сажалкавай і перапрацаванай рыбы (карп, карась, таўсталобік, белы амур, шчупак, фарэль, асятровыя, марынаваная, марожаная, вэнджаная, вяленая прадукцыя). На кірмашы можна будзе не толькі купіць рыбу і прадукцыю з яе, але і пакаштаваць гарачую юшку.

Аналагічныя мерапрыемствы ў студзені-сакавіку пройдуць у Ленінскім, Маскоўскім, Першамайскім, Кастрычніцкім і Цэнтральным раёнах сталіцы. Продаж рыбы 30 студзеня арганізуюць на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют» (прасп. Ракасоўскага, 150а); 6 лютага — па адрасе прасп. газеты «Правда», 40; 20 лютага — па вул. Русіянава, 1; 27-28 лютага — па вул. Барамзіной, 10а; 12 сакавіка — па Старавіленскім тракце, 26.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?