Расійскі рэсурс Lenta.ru апублікаваў артыкул нейкага Паўла Юрынцава пад двухсэнсоўным загалоўкам «Другі беларускі фронт».

Скрыншот з сайта Lenta.ru.

Скрыншот з сайта Lenta.ru.

У матэрыяле аўтар выказвае заклапочанасць «выступамі беларускіх нацыяналістаў».

«Ідэі беларускіх нацыяналістаў падобныя да ідэй польскіх, украінскіх і літоўскіх нацыяналістаў», — кажа аўтар.

«Таксама патрыёты (Беларусі) лічаць беларускімі шэраг сучасных тэрыторый Расіі», — сцвярджае Павал, з чаго вынікае, што беларускі патрыёт — гэта вораг Расіі.

«Назіральнікі ўнутры краіны даўно адзначаюць, што беларускія ўлады ўзялі на ўзбраенне гістарычныя сімвалы, якія раней былі пад негалоснай забаронай, якімі традыцыйна карыстаецца нацыяналістычная апазіцыя», — піша аўтар са спасылкай на нейкіх «назіральнікаў».

Асаблівую ўвагу Павал Юрынцаў надае клубу «Ваяр», параўноўваючы яго з «Правым сектарам».

А атрад «Пагоня», паводле Ленты.ру, без малога «арганізаваў адпраўку моладзі на ўсход Украіны».

Заклапочанасць аўтара таксама выклікае тое, што беларускіх дабраахвотнікаў, што едуць ваяваць за Украіну, адзінадушна падтрымлівае беларуская інтэлігенцыя.

Разам з гэтым Павал перакананы, што папулярызацыя вышыванкі і яе прасоўванне ў грамадскае жыццё адбываецца пад непасрэдным кантролем уладаў.

Сканчае ж аўтар тым, што называе недарэчнай «выкаванку» — рашотку-грыль з беларускім арнаментам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?