Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступ на Australian Open. Сёння ў другім раўндзе беларуска, якая займае 105-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла пятай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай - 2:6, 1:6.

Нагадаем, Вікторыя Азаранка (16-ы нумар рэйтынгу WTA) у стартавым паядынку разграміла бельгійку Элісан Ван Эйтванк — 6:0, 6:0.

У другім крузе спаборніцтваў суперніцай Вікторыі будзе чарнагорка Данка Ковініч (54).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0