На таргах на БВФБ у Мінску 20 студзеня даляр ЗША вырас на 49 рублёў да 20 461 беларускага.
З пачатку года на таргах даляр толькі рос, узняўшыся з 18 569 (1 студзеня) да 20 419 (на таргах 18 студзеня). Толькі ўчора амерыканская валюта знізілася на 7 рублёў.
Еўра сёння вырас на 210 рублёў да 22 391.
Расійскі рубель знізіўся на 2,86 да 256,97.