Агенцтва Bloomberg апублікавала рэйтынг эфектыўнасці сістэм аховы здароўя па дадзеных за 2015 год.

Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 47 месца. На апошнім месцы апынулася Бразілія, на першым – Ганконг. Эфектыўнасць вызначалася па трох паказчыках – сярэдняй чаканай працягласці жыцця, выдаткаў дзяржавы на ахову здароўя ў выглядзе працэнта ад ВУП на душу насельніцтва і кошту медыцынскіх паслуг у пераліку на душу насельніцтва. У даследаванне ўвайшлі 55 краін з насельніцтвам больш за 5 млн чалавек, з ВУП на душу насельніцтва ад $5 тыс. і сярэдняй працягласцю жыцця вышэй 70 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0