Урад Беларусі рэкамэндаваў органам дзяжаўнага кіраваньня, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесьці 19 красаіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах. Замест гэтага можна ажыцьцявіць добраўпарадкаваньне і прывядзеньне ў належны стан сквэраў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савету Міністраў ад 7 красавіка 2008 году нумар 517.

Дакумэнт прыняты ў сувязі з аб’яўленнем 2008 года Годам здароўя і ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб правядзеньні рэспубліканскага суботніка.

Заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзеньня рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі ў аб’ёмах, што вызначаюцца работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца ў аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіроўваюць 50 працэнтаў гэтых сродкаў у Міністэрства фінансаў. Гэтыя сродкі будуць зрасходававаны на набыцьцё рэанімабіляў з поўнай камплектацыяй іх мэдыцынскай тэхнікай і іншым неабходным абсталяваньнем для Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтру «Маці і дзіця» і іншых дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму, якія аказваюць мэдыцынскую дапамогу дзецям.

Другія 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэньні аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму й выкарыстоўваюцца на набыцьцё мэдыцынскай тэхнікі для дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць мэдыцынскую дапамогу дзецям.

Утрыманьне наймальнікам грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 19 красавіка 2008 года зьяўляецца рабочым днём, праводзіцца добраахвотна.

Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзеньні суботнікаў узначаліць намесьнік прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Косінец.

Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму даручана забясьпечыць у гэты дзень бесьперабойную работу пасажырскага транспарту.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0