Каля пасольства Расіі ў Кабуле сёння прагрымеў выбух. Загінулі па меншай меры 4 чалавекі, яшчэ 23 атрымалі раненні. Пра гэта, як паведаміла агенцтва Пажвок, заявіў афіцыйны прадстаўнік афганскага МУС Седзік Седзікі.

Нацыянальнасць загінулых і пацярпелых не ўдакладняецца.

Ніхто з супрацоўнікаў расейскага пасольства не пацярпеў, паведаміла ТАСС дыпламатычная крыніца. «Паводле папярэдняй інфармацыі, быў падарваны аўтобус з дзяржслужачымі (Афганістана)», — сказаў суразмоўца.

Як паведаміла агенцтва Тола-ньюс, насупраць будынка расійскага дыппрадстаўніцтва быў падарваны замініраваны аўтамабіль. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі, хуткай дапамогі, а таксама пажарныя, якія спрабуюць патушыць пажар.

Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?