Біржавыя індэксы па ўсім свеце ў сераду ўпалі на фоне заклапочанасці інвестараў адносна далейшага падзення коштаў на нафту і яго ўплыву на сусветную эканоміку.

Індэксы Dow Jones і S&P на Уол Стрыт пасля адкрыцця страцілі 2%, а Nasdaq — на 2,3%.

Брытанскі FTSE 100, нямецкі Dax і французскі Cac 40 знізіліся на 2,5%. Акрамя таго, з адчувальным падзеннем закрыліся азіяцкія біржы.

Раней на фоне падзення коштаў на нафту абнавіў гістарычны максімум курс даляра ў адносінах да расейскага рубля. У ходзе таргоў у сераду курс даляра на некаторы час перавысіў 81 рубель. Еўра таргуецца ў раёне 88 рублёў.

Кошт бараля нафты ў сераду апускаўся ніжэй за 28 даляраў, а цяпер вагаецца ў раёне гэтай адзнакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?