Ідэя выкарыстоўваць лазерную зброю для супрацьракетнай абароны існавала як мінімум з канца 1970-х гадоў, аднак цяпер вайскоўцы лічаць, што яе можна ажыццявіць.

У бліжэйшыя тры гады Пентагон думае пачаць выпрабаванні з вышыннымі беспілотнікамі, якія будуць лазерам збіваць балістычныя ракеты, паведаміў віцэ-адмірал Джэймс Сайрынг, дырэктар Агенцтва па ракетнай абароне.

Самалёт Boeing YAL-1, на якім для выпрабаванняў паставілі і выкарыстоўвалі лазерную пушку; wikimedia.org

Самалёт Boeing YAL-1, на якім для выпрабаванняў паставілі і выкарыстоўвалі лазерную пушку; wikimedia.org

Чакаецца, што беспілотнікі будуць лятаць на вышыні 20 000 м і вышэй — там, дзе ім ніяк не будзе замінаць дрэннае надвор'е. Пры гэтым яны будуць знаходзіцца ў паветры цэлымі суткамі, нават тыднямі.

Знаходжанне на такой вышыні таксама можа дазволіць адпраўляць беспілотнікі бліжэй да ракетных баз праціўніка, каб спрабаваць збіваць ракеты на пачатковым адрэзку іх палёту.

Каб такая сістэма працавала, Пентагон накіроўвае рэсурсы на распрацоўку новых лёгкіх і кампактных тыпаў лазераў, піша defenseone.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?