Парадак ўезду грамадзян Беларусі на тэрыторыю Вялікабрытаніі зменены 19 снежня 2015 года, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 21 студзеня на брыфінгу ў Мінску.

«У прыватнасці, падчас знаходжання ў гэтай краіне беларускія грамадзяне абавязаны мець поліс медыцынскага страхавання, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, сапраўднага на тэрыторыі Вялікабрытаніі», — сказаў ён.

Мірончык растлумачыў, што раней Вялікабрытанія ў межах пагаднення паміж урадам СССР і ўрадам Злучанага Каралеўства «Аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя» ад 17 лютага 1975 года не патрабавала ў грамадзян Беларусі поліс медыцынскага страхавання і аказвала ім неадкладную дапамогу на бязвыплатнай аснове.

«Аднак затым брытанскі бок у аднабаковым парадку выйшаў з названага пагаднення», — паведаміў Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?