Выступаючы на пасяджэньні прэзыдэнцкага Савету па навуцы, Пуцін адказаў дырэктару Курчатаўскага інстытута Міхаілу Кавальчуку. Той працытаваў паэму Барыса Пастэрнака «Высокая хвароба». У ёй пра Леніна гаворыцца: «И вот, его увидев в яви, я думал, думал без конца об авторстве его и праве дерзать от первого лица». Кавальчук выказаў меркаванне, што той, хто кіруе рухам думкі, той кіруе і краінай і прапанаваў у навуковым асяроддзі «знайсці такія арганізацыі, якія павінны кіраваць рухам думкі ў канкрэтных напрамках».

Па словах Пуціна, кіраваць рухам думкі гэта правільна, трэба толькі каб гэтая думка прывяла да правільных вынікаў, а не як ва Уладзіміра Ільіча. «А то ў канчатковым выніку гэтая думка прывяла да развалу Савецкага Саюзу, вось да чаго. Там шмат было думак такіх: аўтанамізацыя і гэтак далей. Заклалі атамную бомбу пад будынак, які называецца Расіяй, яна і рванула потым. І сусветная рэвалюцыя нам непатрэбная была», — падсумаваў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?