Аляксандр Лукашэнка пацвярджае міралюбную палітыку Беларусі, але разам з тым заяўляе аб рашучасці ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў.

Увагу на гэтым ён акцэнтаваў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі наконт пытання разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі.

«Мы з поўнай падставай можам публічна пацвердзіць нашу міралюбную палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаў. Разам з тым заявіць пра рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. У тым ліку, калі спатрэбіцца, з ужываннем ўсёй ваеннай арганізацыі дзяржавы, — сказаў беларускі лідар. — Гэта значыць нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім. Гэта не намі прыдумана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?