Сезонныя латкі і палаткі па продажы плодаагародніннай прадукцыі ў Мінску аформяць ў адзіным стылі, паведаміў на пасяджэнні Мінгарвыканкама намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

«Ужо разгледжана некалькі праектаў, некаторыя з іх адпраўленыя на дапрацоўку. Новыя гандлёвыя палаткі павінен аб'яднаць не толькі адзіны стыль. Перш за ўсё яны павінны быць зручнымі ў выкарыстанні, антывандальнымі, забяспечваць захаванасць прадукцыі. Пры распрацоўцы новай канцэпцыі мы ўлічылі і пажаданні прадаўцоў, і досвед розных еўрапейскіх гарадоў», — сказаў Дамарацкі.

Ідэя аб распрацоўцы адзінага дызайн-праекта сезонных палатак па продажы плодаагародніннай прадукцыі прагучала ў Менгарвыканкаме летам 2015 года. Па словах спецыялістаў, многія з наяўных кіёскаў на сённяшні дзень не адпавядаюць сучаснаму ўзроўню эстэтыкі сталіцы і патрабуюць замены.

Летам мінулага года ў Мінску працавалі каля 1,9 тыс. сезонных гандлёвых аб'ектаў: міні-кавярняў, кіёскаў, павільёнаў, палатак. З іх 750 размясціліся каля стацыянарных крам, кавярняў і рэстаранаў. Таксама сезонныя аб'екты гандлю размяшчаліся паблізу вадаёмаў, у парках і скверах, турыстычных зонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?