Міжнародны аэрапорт «Данецк» імя Сяргея Пракофьева быў амаль цалкам знішчаны падчас больш як 200-дзённай абароны яго ўкраінскімі вайскоўцамі і дабраахвотнікамі.

Баявыя дзеянні вакол важнейшага аб'екта інфраструктуры пачаліся 25 траўня 2014 году, а канчаткова адступілі ад яго украінцы 21—22 студзеня 2015 году.

Абаронцы Данецкага аэрапорта сталі ва Украіне сімваламі трываласці, пра іх пісалі і здымалі фільмы журналісты розных краін.

У гонар жаўнераў вайсковы аркестр Кіеўскага гарнізону ў складзе 284 чалавек выканаў у кіеўскім аэрапарце «Барыспаль» творы Дзмітрыя Бартнянскага, Міколы Лысенкі, Барыса Шкалавога. Таксама адбылася адкрыццё «Гістарычнай платформы памяці», у аснове якой манітор з Данецкага аэрапорта, вывезены ўкраінскімі байцамі.

Відэа з фрагментам мемарыяльнай акцыі з'явілася на старонцы Facebook аэрапорта «Барыспаль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?