Фота: Blue Origin

Фота: Blue Origin

Аэракасмічная кампанія Blue Origin абвясціла пра запуск і паспяховае прызямленне субарбітальнай ракеты New Shepard — гэта тая ж самая ракета-носьбіт, якую кампанія выпрабавала ў лістападзе.

New Shepard дасягнуў вышыні 101,7 км, пасля гэтага капсула і шматразовая ступень ракеты паспяхова прызямліліся для паўторнага выкарыстання пасля адпаведных работ на іх.

Такім чынам Blue Origin стварыла першую камерцыйную вертыкальную ракету, якую ўдалося запусціць у космас ў другі раз.

Раней яшчэ адной прыватнай касмічнай кампаніі SpaceX не ўдалося ажыццявіць кіраваны спуск ракеты-носьбіта для таго, каб выкарыстоўваць яе зноў.

Як паведамлялася, ракету падвяла адна з апор, якія высоўваюцца. Гэтая апора павінна была захаваць яе ў вертыкальным становішчы пасля пасадкі.

Аднак, як адзначаюць спецыялісты, параўноўваць запускі ракет Blue Origin і SpaceX некарэктна. Кампанія SpaceX займаецца пастаўкай грузаў на МКС, яе ракеты рухаюцца са значна большай хуткасцю, паднімаючыся на большую за New Shepard вышыню.

Blue Origin таксама распрацоўвае трохмесны касмічны карабель, прызначаны для нядоўгіх субарбітальных палётаў.

Кіраўнік Blue Origin Джэф Бэзас з'яўляецца уладальнікам і заснавальнікам інтэрнэт-кампаніі Amazon.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?