Рытуальны танец маары, падчас якога выканаўцы тупаюць нагамі, крывяць грымасы, б'юць сябе па клубах і ў грудзі і выкрыкваюць, быў прысвечаны маладым і арганізаваны адным з прыяцеляў жаніха.
Ролік танца быў апублікаваны ў Facebook і за няпоўны тыдзень сабраў 29 мільёнаў праглядаў.
У нашыя дні хака выконваецца часцей за ўсё на спаборніцтвах па рэгбі ў Новай Зеландыі, але таксама на вяселлях і пахаваннях.
На вяселлі Бенджаміна і Аалійі Армстронг хака выконвалася як знак павагі да нявесты і жаніха.
У інтэрв'ю Бі-бі-сі нявеста патлумачыла, што баявы танец выканалі члены сям'і жаніха, што не адразу можна зразумець праз светлую скуру Бэнджаміна. «Бэн яшчэ большы маары за мяне», — сказала нявеста. І дадала, што многія, хто паглядзеў відэа на Facebook і не знаёмы з традыцыяй, падумаў, што гэта мужчыны з яе сям'і спрабуюць ў танцы напалохаць жаніха: паказваюць, як яны пакараюць яго ў выпадку, калі той пакрыўдзіць сваю жонку.
Незвычайныя эмоцыі можна назіраць на тварах жаніха і нявесты, якія ўрэшце таксама далучаюцца да танца.
«Я адчуваў неабходнасць паказаць у адказ тую ж любоў і павагу, якую яны паказалі мне», — сказаў жаніх.
Жанчыны ў культуры маары, як правіла, не далучаюцца да танца хака, але — як кажа Армстронг — гэта дазволена, у прыватнасці, на вяселлях.