Двухпавярховае кафэ ў Курасоўшчыне загарэлася каля 18.00 23 студзеня. Гарэла драўляная прыбудова да кавярні — летняя тэраса плошчай 150 квадратаў.
Пажарныя далі рады агню за гадзіну. Пацярпелых няма
Прычыны ўзгарання высвятляюцца, папярэдняя версія — кароткае замыканне.