Улады Нарвегіі часова спынілі дэпартацыю мігрантаў, якія прыбылі на тэрыторыю краіны з Расіі, гаворыцца ў паведамленні нарвежскага МЗС.

Па словах прадстаўнікоў ведамства, Расія выказала жаданне падрабязней абмеркаваць каардынацыю працэдуры вяртання мігрантаў, і іх высылка прыпыненая да далейшых распараджэнняў.

На гэтым тыдні стала вядома, што Нарвегія пачала высылаць назад у Расію мігрантаў, якія перайшлі расійска-нарвежскую мяжу і на працягу апошніх месяцаў спрабавалі атрымаць статус бежанца.

У мінулым годзе больш за 5500 мігрантаў з Сірыі, Афганістана і Ірака скарысталіся так званым «арктычным маршрутам», якія праходзяць праз Маскву, Мурманск і Нікель, каб патрапіць у Нарвегію.

Усе яны мелі візы для знаходжання на тэрыторыі Расіі ці прыдатныя для перамяшчэння па Расіі транзітам дакументы. Менавіта гэта, з пункту гледжання ўладаў у Осла, дае падставы казаць пра тое, што яны маглі прасіць аб прадастаўленні прытулку яшчэ да з'яўлення ў Нарвегіі.

Па словах прадстаўніка нарвежскай паліцыі, зараз 82 чалавекі ў лагеры для бежанцаў у Кіркенэсе ўзятыя пад арышт з боязі, што яны могуць збегчы.

Кіраўнік нарвежскага МЗС Бёрге Брэндэ адзначыў, што Нарвегія і Расія абмяркоўваюць магчымасць адпраўкі мігрантаў у Мурманск і Маскву на самалётах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?