Новы лес у Мінскай вобласці ў 2016 годзе высадзяць на плошчы, якая перавышае 3900 га, паведаміў вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Яўген Скуратовіч.

Паводле яго слоў, лесааднаўленне ў Мінскай вобласці ў 2016 годзе плануецца правесці на 4300 га. Яно прадугледжвае пасеў і пасадку лясных культур. Не менш важнае месца займаюць у гэтым працэсе мерапрыемствы па садзейнічанні натуральнаму развіццю лясных тэрыторый, а таксама іх захаванні.

Спецыяліст адзначыў, што ў сталічным рэгіёне ўжо некаторы час назіраецца тэндэнцыя да зніжэння аб'ёмаў пасадкі лесу, рубкі плануюцца выбарачна. Усё гэта спрыяе натуральнаму ўзнаўленню лесфонда. Тым не менш, будучай вясной лясгасы зноў актыўна пачнуць пасадку дрэў на лесасеках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?